У Дзень маці, які сёння адзначае ўся краіна, у цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла цёплая і шчырая сустрэча. Тут адбылася дыялогавая пляцоўка пад назвай «Сэрца мамы: радасці, выклікі і натхненне», якая сабрала разам прадстаўнікоў улады, грамадскасці, духавенства і, вядома ж, шматдзетныя сем’і, аб’яднаныя агульнай павагай да самага важнага чалавека – мамы.

У дыскусіі прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Іна Міхаленка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталія Каваленка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Цалуйка, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Алена Сцецкая. Асаблівую духоўную нотку ў дыскусію ўнёс протаіерэй Уладзімір Зелянкоўскі, настаяцель храма Мікалая Цудатворцы.

Loading